Беларуская Служба

Матэвуш Маравецкі: Канвой з польскай гуманітарнай дапамогай чакае згоды беларускіх уладаў

26.08.2021 11:24
«Тым, хто на тэрыторыі Польшчы мы аказваем неабходную дапамогу. На аказанне дапамогі на тэрыторыі Беларусі неабходная згода беларускіх уладаў».
- .
Польска-беларуская мяжа.PAP/Artur Reszko

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча ў любы час гатовая перадаць дапамогу мігрантам, якія застаюцца ля польска-беларускай мяжы. Аднак ён падкрэсліў, што для гэтага неабходная згода беларускіх уладаў:

- На мяжы чакае канвой з гуманітарнай дапамогай. Мы гатовыя ў любы час перадаць яе ўсім асобам, якія застаюцца на беларускім баку мяжы. Я падкрэсліваю, што ўсім мігрантам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы мы аказваем неабходную дапамогу. Мы гатовыя аказаць гуманітарную дапамогу таксама тым, хто застаецца на тэрыторыі Беларусі, але дзеля гэтага неабходная згода ўладаў Беларусі.

Учора Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Польшчу прадастаўляць ежу, адзенне, медыцынскую дапамогу і, па магчымасці, часовы прытулак мігрантам, якія застаюцца ля польска-беларускай мяжы. У заяве падкрэсліваецца, што гэтае рашэнне не азначае, што Польшча павінна прапусціць мігрантаў на сваю тэрыторыю.

Нагадваем, ужо больш за дзесяць дзён ля мяжы з Польшчай на тэрыторыі Беларусі застаецца група мігрантаў з каля 20 чалавек. Польскія памежнікі не дазваляюць ім незаконна перасячы мяжу Польшчы, а беларускія – вярнуцца назад на тэрыторыю Беларусі, адкуль яны і прыйшлі.

IAR/аз

Транспарт з польскай гуманітарнай дапамогай для мігрантаў надалей чакае на мяжы з Беларуссю

25.08.2021 11:32
Беларускія ўлады не жадаюць дапамагчы ў аказанні гуманітарнай дапамогі, канстатуе Канцылярыя прэзідэнта Польшчы.

Прэм’ер: Беларусь адмовілася прыняць гуманітарную дапамогу з Польшчы для мігрантаў

25.08.2021 15:31
Польскі транспарт з дапамогай для мігрантаў чакае на памежным пераходзе ў Баброўніках.

Еўрапейскі суд па правах чалавека: Польшча і Латвія абавязаны забяспечыць ваду і ежу, аказаць медыцынскую дапамогу і забяспечыць прыстанішча мігрантам на мяжы з Беларуссю

26.08.2021 10:01
Рашэнне, вынесенае Еўрапейскім судом, не з'яўляецца загадам аб прыняцці нелегальных мігрантаў.