Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Польшчы: Літва – наш стратэгічны хаўруснік і мы павінны яе падтрымліваць

30.08.2021 13:02
Кіраўнік ведамства сустрэўся з паліцэйскімі, якія выязджаюць у Літву для аказання дапамогі тамтэйшым службам у сувязі з міграцыйным ціскам.
    , , 30  2021
Адпраўка польскіх паліцэйскіх у Літву, Варшава, 30 жніўня 2021 года PAP/Albert Zawada

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што Літва з'яўляецца стратэгічным партнёрам Польшчы, і таму Варшава павінна яе падтрымліваць. Кіраўнік ведамства сустрэўся з паліцэйскімі, якія выязджаюць у Літву для аказання дапамогі тамтэйшым службам у сувязі з міграцыйным ціскам.

Міністр Каміньскі нагадаў, што сітуацыя ў Літве складаная і таму ўрад гэтай краіны просіць Польшчу аб дапамозе:

-Цягам некалькіх тыдняў Літва перажывае моцны міграцыйны ціск на мяжы, падобны да таго, які ўжо датычыцца і нас. Нашы межы зʼяўляюцца вонкавымі межамі ЕЗ. Мы павінны і хочам падтрымліваць літоўцаў, яны просяць пра гэту падтрымку. Я перакананы, што вы будзеце годна прадстаўляць нашу дзяржаву, будзеце надзейна выконваць загады.

У апошні час вырасла колькасць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасячы ўсходнюю мяжу Еўразвязу. Па ацэнцы польскага ўрада, гэта спецаперацыя, арганізаваныя беларускімі ўладамі, накіраваная на дэстабілізацыю сітуацыі ўнутры ЕЗ.

iar/эж 


За суткі польскія памежнікі зафіксавалі 61 спробу нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.08.2021 17:28
На гэтым месяцы адбылося 3 250 гэткіх спробаў, паведаміла польская Памежная служба.

Міхал Дворчык пра групу палякаў, якая намаглася пашкодзіць агароджу на польска-беларуская мяжы: Паводзяць сябе, як ідыёты

30.08.2021 10:21
Учора у каля вёскі Уснаж Гурны памежнікі і вайскоўцы затрымалі трынаццаць чалавек, якія знішчалі агароджу на польска-беларускай мяжы.