Беларуская Служба

Польскі ўрад: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 10 тысяч імігрантаў, жадаючых перасячы мяжу ЕС

01.09.2021 10:29
У сувязі з гэтым на польска-беларускай мяжы неабходныя надзвычайныя меры, лічыць прэс-сакратар польскага ўрада.
- ,  .
Польска-беларуская мяжа, Уснаж Гурны.PAP/Artur Reszko

На польска-беларускай мяжы неабходныя надзвычайныя меры, лічыць прэс-сакратар польскага ўрада. Пётр Мюлер(Piotr Muller) заявіў, што ў цяперашні час на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 10 тысяч імігрантаў:

-Хутчэй за ўсё, план (Лукашэнкі –рэд.) быў такі, каб усе гэтыя асобы разам перасеклі межы Польшчы, Латвіі, Літвы, то бок мяжу Еўрасаюза. Нас цешыць, што інакш, чым некалькі гадоў таму, зараз Еўракамісія і іншыя краіны-члены падтрымліваюць нас па справе ўзмацнення аховы межаў.

Нагадваем, у сувязі з ростам колькасці мігрантаў на польска-беларускай мяжы ўчора ўрад звярнуўся да прэзідэнта з просьбай увесці надзвычайнае становішча ў памежных рэгіёнах Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў. Надзвычайнае становішча закране 115 населеных пунктаў у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах.

IAR/аз

Памежная служба: За суткі адбылося 50 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

31.08.2021 12:24
Сярод затрыманых памежнікамі мігрантаў былі грамадзяне Ірака, Сірыі, Афганістана, Егіпта і Лівана.

Урад патрабуе ўвядзення надзвычайнага становішча ў памежнай зоне

31.08.2021 13:21
Калі прэзідэнт падпіша адпаведную пастанову, то надзвычайнае становішча пачне дзейнічаць неадкладна.