Беларуская Служба

30-ы Эканамічны форум распачаўся ў Карпачы

07.09.2021 11:15
У Карпачы запланавана прыкладна 350 асноўных мерапрыемстваў - пераважна дыскусійныя панэлі і дэбаты з удзелам экспертаў, палітыкаў, прадстаўнікоў урада.
ІлюстрацыяPAP/Łukasz Gągulski

На поўдні Польшчы, у горадзе Карпач пачынаецца 30-ы эканамічны форум. Гэта найбуйнейшая міжнародная канферэнцыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, прысвечаная эканамічным пытанням. Цяперашняя сустрэча пройдзе пад лозунгам «Еўропа ў пошуках лідарства», яна прысвечана Фонду аднаўлення эканомікі ЕЗ пасля крызіса, выкліканага эпідэміяй каранавіруса. Старшыня праграмнай Рады эканамічнага форума ў Карапачачы Зыгмунд Берадыхоўскі падкрэсліў, што гэта найвялікшы пакет дапамогі ў гісторыі ЕЗ:

-Мы вырашылі, што сітуацыя, у якой Еўрапейскі Звяз будзе мець найбольшую за ўсю яго гісторыю колькасць сродкаў, выдзеленых на развіццё, эфектыўнае, дзейсны і, перш за ўсё, прымальнае кіраўніцтва, з'яўляецца залогам выніковага і рацыянальнага выкарыстання гэтых грошай.

Адзін з асноўных напрамкаў праграмы форуму будзе тычыцца кліматычнага пакта «Fit for 55», прынятага ў ліпені Еўрапейскай камісіяй, які мае на мэце скараціць выкіды парніковых газаў па меншай меры на 55% да 2030 года. Некаторыя панэлі будуць таксама прысвечаны праграме «Польскі лад».

У цэлым на працягу трохдзённага форуму ў Карпачы запланавана прыкладна 350 асноўных мерапрыемстваў -пераважна дыскусійныя панэлі і дэбаты з удзелам экспертаў, палітыкаў, прадстаўнікоў урада і прадпрымальнікаў з Польшчы ды іншых краінаў свету. У іх прымуць удзел больш за 3500 чалавек. Арганізатарам форуму зʼяўляецца Фонд «Інстытут усходніх даследаванняў».

iar/эж

 

У Польшчы жнівеньская інфляцыя пабіла абсалютны рэкорд. Такога не было 20 гадоў

01.09.2021 17:54
Паводле папярэдніх ацэнак Статыстычнага ўпраўлення, прадукты харчавання падаражэлі ў жніўні ў сярэднім на 3,9% у гадавым вылічэнні, энергія на 6,1%, а паліва на 28%. 

Урад Польшчы працуе над новымі правіламі працаўладкавання іншаземцаў

06.09.2021 12:12
Адным з ключавых пунктаў павінна быць адмова ад патрабавання мець надзейнае месца жыхарства і крыніцу стабільнага і рэгулярнага даходу для атрымання дазволу на часовае пражыванне і працу.