Польскі прэм'ер падкрэсліў, што за міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы вінаваты не толькі рэжым у Мінску, але і Расія.
- Відавочна, што непасрэдным выканаўцам з’яўляецца рэжым Лукашэнкі ў Мінску, але ў яго ёсць спонсары, кіраўнікі ў Крамлі.
Кіраўнік польскага ўраду зазначыў, што Лукашэнка ўяўляе пагрозу для ўсяго Еўрасаюза. Паводле яго слоў, раптоўны вывад войск НАТА з Афганістана прымусіў жыхароў гэтай краіны спрабаваць патрапіць у Еўропу рознымі шляхамі.
- Цяпер мы бачым, што новыя шляхі для нелегальнай міграцыі адкрыў Лукашэнка ды яго гаспадары.
Матэвуш Маравецкі дадаў, што крызіс, выкліканы Беларуссю і Расіяй, накіраваны на дэстабілізацыю Еўрасаюза.
Ён запэўніў, што Польшча з'яўляецца салідным чальцом Еўрасаюза і лепш, чым Захад, разумее цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, Украіне і Расіі.
-Мы можам папярэдзіць нашых сяброў у Заходняй Еўропе і дапамагчы ім лепш зразумець, што адбываецца вакол нас, таму што, магчыма, мы проста ўваходзім у новую эру дэстабілізацыі.
ПР/юл