Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

09.12.2021 13:32
Увечары запланаваная сустрэча кіраўніка польскай дзяржавы і першай лэдзі з беларускімі бежанцамі ў Польшчы.
   i  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда i Святлана Ціханоўская.Foto: PAP/Rafał Guz

Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэўся ў Прэзідэнцкім палацы з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і міграцыйны крызісу на польска-беларускай мяжы.

На прэс-канферэнцыі кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што беларускія службы працягваюць правакацыі на мяжы:

- Напрыклад, у рэгіёне Кузніцы, па беларускім баку, мігранты былі дыслакаваныя ў будынку склада, які размяшчаецца ў адзін кіламетр ад мяжы. Такім чынам яны цягам 10 хвілін могуць апынуцца на мяжы. І хоць не фіксуюцца ўжо буйныя беспарадкі, то кожны дзень мяжу спрабуюць перасячы групы з некалькіх дзясяткаў мігрантаў. Таму сітуацыя на мяжы надалей складаная. 

Увечары ў Бельвэдэры са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы, сустрэнецца яшчэ раз Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнгаўзер-Дуда.

IAR/аз