Пра гэта ў Польскім Радыё Беласток распавёў камандзір Падляшскага памежнага аддзелу генерал Анджэй Якубашэк.
-Каб памежны рух быў вернуты, павінны быць выкананыя некаторыя меры. Спакойная сітуацыя на адрэзку і адсутнасць якіх-колечы рызык, што ў хуткім часе там паявяцца мігранты і масава будуць спрабаваць перасекчы мяжу. У нас ёсць інфармацыя, што ў лагістычным цэнтры ў Брэміне знаходзяцца мігранты, яны таксама ў Гродна, у невялікай адлегласці ад Кузніцы. Таму, паводле нас, не адбылося нейкіх значных змен.
Памежны пераход у Кузьніцы закрыты з лістапада мінулага года. Менавіта тады там быў створаны лагер з каля 1000 мігрантаў. Пазней у каардынаванай беларускімі службамі акцыі яны спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу.
Паводле ацэнак камандзіра Падляшскага памежнага аддзелу ў Беларусі, замежнікаў, якія хочуць нелегальна трапіць у Польшчу, можа быць ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў тысяч.
ав