Беларуская Служба

Украінскія бежанцы змогуць скарыстацца спрошчанымі працэдурамі ўвозу хатніх жывёл

08.03.2022 17:02
«Яны тычацца перавозкі да пяці сабак, катоў або хатніх тхароў», – паведамілі ў Галоўнай ветэрынарнай інспекцыі Польшчы.
        .
Украінскія бежанцы змогуць скарыстацца спрошчанымі працэдурамі ўвозу хатніх жывёл.PAP/Darek Delmanowicz

Уцекачы, якія прыязджаюць у Польшчу з Украіны, могуць скарыстацца спрошчанымі правіламі ўезду з хатнімі жывёламі. «Яны тычацца перавозкі да пяці сабак, катоў або хатніх тхароў», – паведамілі ў Галоўнай ветэрынарнай інспекцыі Польшчы. Знятыя абмежаванні для такіх грызуноў, як трусы, хамякі і марскія свінкі.
Правілы ЕС абавязваюць украінскіх уладальнікаў чыпаваць іх і мець дакументы, якія пацвярджаюць вакцынацыю супраць шаленства, на працягу аднаго года пасля перасячэння мяжы.
Частка хатніх жывёл не адпавядае патрабаванням, таму ветэрынарны персанал на памежных пераходах быў узмоцнены, кажа намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Кшыштаф Яжджэўскі:

- Мы лічым, што 99 працэнтаў гэтых мерапрыемстваў павінна адбывацца на мяжы. У нас пазней будзе вельмі вялікая праблема з вакцынацыяй і чыпаваннем, калі ўцекачы раз’едуцца па Польшчы.
За мінулы дзень польска-ўкраінскую мяжу перасеклі 141,5 тысячы ўцекачоў з Украіны.

IAR /аз