Беларуская Служба

Польскі Кашалін прыпыніў супрацу з партнёрскай Лідай

24.03.2022 11:23
Гарадскія ўлады Кашпаліна падкрэсліваюць, што разрыў супрацоўніцтва з Лідай не азначае, што палякі ў Беларусі застануцца без падтрымкі.
КашалінAndrzejRembowski/pixabay.com/CC0

У першым праекце рэзалюцыі дэпутаты павінны былі толькі прыпыніць супрацоўніцтва, але ў ходзе пасяджэння аднагалосна заявілі, што ў сувязі з падтрымкай Беларуссю расійскай агрэсіі ва Украіне неабходныя больш рашучыя крокі.

Гэта прапанаваў старшыня клуба «Грамадзянскай кааліцыі» Себасцьян Талай:

-У абгрунтаванні напісана, што Беларусь аказвае маральную падтрымку Расіі. але Беларусь аказвае не толькі маральную падтрымку, але з яе тэрыторыі ідуць ракетныя атакі, а таму яна – саюзнік Расійскай Федэрацыі.

Гарадскія ўлады Кашпаліна падкрэсліваюць, што разрыў супрацоўніцтва з Лідай не азначае, што палякі ў Беларусі застануцца без падтрымкі.

Дэпутаты падкрэслілі, што аднавіць супрацоўніцтва з любым горадам Беларусі можна будзе толькі пасля падзення рэжыму Лукашэнкі. Ліда з'яўляецца горадам-партнёрам Кашаліна з 1993 года.

ав

Горад Зялёна Гура разрывае партнёрскія адносіны з Віцебскам

17.03.2022 09:52
Гэта рашэнне выклікана пазіцыяй Беларусі ў вайсковым канфлікце ва Украіне.