Беларуская Служба

За мінулыя суткі больш за 60 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі

24.03.2022 13:59
Апошнім часам на Падляшшы функцыянеры афіцэры спыняюць курʼераў практычна кожны дзень. 
.
.Памежная служба/Твітэр

Замежнікаў затрымлівалі практычна на ўсіх участках мяжы, кажа прэс-сакратар Падляшскага аддзела Памежнай аховы маёр Катажына Здановіч.

-Самая вялікая колькасць выпадкаў нелегальнага перасячэння адбылася ў раёне Кузьніцы, але спробы былі і ў Новым Двары, і ў Ліпску, Белавежы і Дубічах Царкоўных. Іншаземцы паходзілі з Іраку, Судану, Афганістана, Егіпта, Сірыі, Емэну і Казахстану.

Пасля пагоні памежнікі таксама затрымалі кур'ера, які перавозіў сем іракцаў.

-Мы затрымалі асобу, якая дапамагала нелегальна перасякаць мяжу. Гэта ўкраінец, які лексусам вёз сем грамадзян Іраку. Мужчына не затрымаўся для кантролю, за ім пачалася пагоня. Кіроўцу затрымалі.

Апошнім часам на Падляшшы функцыянеры афіцэры спыняюць курʼераў практычна кожны дзень. З пачатку года памежнікі затрымалі больш за 50 такіх людзей.

ав

Польскі Кашалін прыпыніў супрацу з партнёрскай Лідай

24.03.2022 11:23
Гарадскія ўлады Кашпаліна падкрэсліваюць, што разрыў супрацоўніцтва з Лідай не азначае, што палякі ў Беларусі застануцца без падтрымкі.