Беларуская Служба

Маравецкі: Польшча рашуча адрэагуе на ​​міжнародным узроўні на прысуд беларускай супрацоўніцы Польскага тэлебачання

03.08.2022 18:36
Суд у Гомелі прысудзіў журналістцы каналу «Белсат» Ірыне Слаўнікавай пяць гадоў пазбаўлення волі.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz Morawiecki PAP/Tomasz Waszczuk

Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі заявіў, што даручыў Міністэрству замежных спраў зрабіць рашучыя крокі ў сувязі з прысудам для беларускай журналісткі Ірыны Слаўнікавай. Слаўнікава – штатная супрацоўніца каналу «Белсат», які ўваходзіць у склад Польскага тэлебачання.

Суд у Гомелі прысудзіў журналістку да пяці гадоў пазбаўлення волі нібыта за «арганізацыю пратэстаў» і «кіраўніцтва экстрэмісцкай групоўкай».

«Свабода прэсы, слова і бесперашкоднае права на выказванне свайго меркавання з'яўляюцца асновай дэмакратыі. Прысуд рэжыму Лукашэнкі для журналісткі Ірыны Слаўнікавай – гэта абсалютны скандал, парушэнне ўсіх цывілізацыйных нормаў, правоў чалавека і стандартаў журналісцкай працы. На гэты непрымальны прысуд Польшча адкажа неадкладнай і рашучай рэакцыя на ​​міжнародным узроўні», – напісаў прэмʼер-міністр у Facebook.

Максімальнае пакаранне за інкрымінаваныя Ірыне Слаўнікавай дзеянні – сем гадоў пазбаўлення волі. Быў вынесены больш жорсткі, чым хацеў пракурор, які хадайнічаў аб чатырох гадах калоніі.

IAR/яс

Журналістцы Ірыне Слаўнікавай прысудзілі 5 гадоў калоніі

03.08.2022 13:47
Яе прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і ўдзеле ў пратэстах.