Беларуская Служба

За апошнія 9 дзён зарэгістравана амаль 390 тысяч выпадкаў грыпу і падазрэнняў на грып

04.01.2023 14:54
Зараз мы маем справу з так званай кампенсацыйнай эпідэміяй.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лекары ў Польшчы кажуць пра так званую кампенсацыйную эпідэмію пасля COVID-19. За мінулы тыдзень зарэгістравана 3390 каронавірусных інфекцый і 74 смерці людзей з COVID-19, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. У сваю чаргу, за апошнія 9 дзён зарэгістравана амаль 390 тысяч выпадкаў грыпу і падазрэнняў на грып.

Пульманолаг, кіраўнік Нацыянальнай праграмы па барацьбе з грыпам праф. Адам Антчак адзначыў, што зараз мы маем справу з так званай кампенсацыйнай эпідэміяй. «Калі адзін вірус дамінуе, ён выцясняе з навакольнага асяроддзя іншыя вірусы, але цяпер вірус SARS-CoV-2 адступае і, верагодна, пачынаецца кампенсацыйны сезон, гэта значыць, рэзкі рост заражэння вірусам грыпу», — сказаў прафесар. Паводле яго слоў, варта чакаць далейшага росту грыпозных і іншых вірусных інфекцый.

З пачатку сезона вірусам грыпу захварэлі больш за 2 мільёны чалавек, 24 чалавекі памерлі.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што грып, як і COVID-19, дае сур'ёзныя ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай і неўралагічнай сістэм.

iar/нг