Беларуская Служба

Польшча гатовая заблакаваць усе пераходы з Беларуссю

14.02.2023 09:11
Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Селін заявіў, што варта падумаць аб закрыцці ўсёй мяжы з Беларуссю ў адказ на рэпрэсіі супраць палякаў у гэтай краіне.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

У адказ на васьмігадовы прысуд актывісту Саюзу палякаў на Беларусі Анджэю Пачобуту Польшча прыпыніла рух на памежным пераходзе ў Баброўніках.

Як сказаў Яраслаў Сэлін у 1-й праграме Польскага радыё, гэта балючы крок для Мінску, але поўнае вырашэнне пытання рэпрэсій супраць палякаў адбудзецца пасля падзення рэжыму Лукашэнкі, і толькі пасля падзення маскоўскага рэжыму.

Яраслаў Селін падкрэсліў, што тады Польшча зможа пачаць супрацоўніцтва з Беларуссю на нармальных умовах. Ён адзначыў, што ў Беларусі і за яе межамі ёсць палітычныя сілы, гатовыя ўзяць уладу і кіраваць "нармальна, цывілізавана і дэмакратычна". «Мы чакаем гэтага моманту, але, на жаль, пакуль захоўваецца рэжым Лукашэнкі», — дадаў ён.

Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. У сераду суд у Гродне прысудзіў яго да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі абвінаваціў актывіста Саюза палякаў Беларусі ў «распальванні варожасці» і «дзеянні на шкоду дзяржаве праз заклікі да ўвядзення санкцый». На думку праваабаронцаў, прысуд палітычна матываваны.

ПР/юл