Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Польшчы: Пераход «Баброўнікі» будзе закрыты да моманту вызвалення Пачобута

23.03.2023 12:50
«Як толькі Пачобут будзе вызвалены, на наступны дзень мы адкрыем пераход «Баброўнікі».
Szef MSWiA Mariusz Kamiński: Dopóki Andrzej Poczobut jest w więzieniu, dopóty będzie zamknięte przejście w Bobrownikach
Szef MSWiA Mariusz Kamiński: Dopóki Andrzej Poczobut jest w więzieniu, dopóty będzie zamknięte przejście w BobrownikachAnatol Chomicz / Forum

Памежны пераход «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю будзе закрыты да моманту, пакуль дзеяч польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі і журналіст Андрэй Пачобут не будзе вызвалены з турмы, сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі ды міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Мар’юш Каміньскі. Ён зазначыў, што «беларускаму боку высланы выразны сігнал» адносна згаданага пытання.

«Як толькі Пачобут будзе вызвалены, на наступны дзень мы адкрыем пераход «Баброўнікі», – сказаў польскі міністр.

Каміньскі таксама падкрэсліў, што на кожныя дзеянні беларускага рэжыму, накіраваныя супраць Польшчы і палякаў у Беларусі, Варшава адкажа «адэкватна і цвёрда». Чыноўнік паведаміў, што МУСіА Польшчы рыхтуе свой санкцыйны спіс асоб, якія адказныя за рэпрэсіі супраць беларускіх палякаў.

Аўтамабільны пераход «Баброўнікі» (на беларускім боку КПП «Бераставіца» – рэд.) быў закрыты па рашэнню міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы 10 лютага. Гэта быў адказ афіцыйнай Варшавы на прыгавор Андрэю Пачобуту, які атрымаў 8 гадоў пазбаўлення свабоды.

Праваабарончай супольнасцю Пачобут прызнаны вязнем сумлення.

вс