Беларуская Служба

Міністр фінансаў: Польшча выдаткавала на падтрымку Украіны 2% ВУП

15.04.2023 14:31
Вайна ва Украіне зʼяўляецца асноўнай прычынай запаволення эканамічнага росту і высокай інфляцыі ў Польшчы. 
Ілюстрацыя Крыніца: Twitter/Poland in the EU

Міністр фінансаў Польшчы Магдалена Жэчкоўска заявіла, што Польшча выдаткавала на дапамогу Украіне суму, эквівалентную 2% нацыянальнага ВУП. У інтэрв'ю амерыканскаму аналітычнаму цэнтру Atlantic Council палітык падкрэсліла, што такія выдаткі неабходныя, бо Украіна таксама змагаецца за будучыню Польшчы.

Міністр фінансаў Магдалена Жэчкоўска падкрэсліла, што Польшча атрымала па гэтым пытанні нязначную падтрымку з боку Еўразвязу:

- Агульная сума выдаткаў для Украіны склала каля 2% нашага ВУП, гэта значыць каля 50 мільярдаў злотых. На жаль, Польшча не атрымала эквіваленту гэтай сумы ні ад Еўразвязу, ні ад Еўрапейскіх фондаў. Тым не менш, гэта тое, што трэба рабіць, бо Украіна змагаецца за нашу будучыню, за нашы каштоўнасці і за нашу свабоду.

Палітык дадала, што, нягледзячы на ​​значны рост бюджэтных выдаткаў і высокую інфляцыю, польская эканоміка развіваецца адносна хутка, адзначыўшы, што вайна ва Украіне зʼяўляецца асноўнай прычынай запаволення эканамічнага росту і высокай інфляцыі.

Міністр фінансаў Польшчы выступіла перад Atlantic Council на палях сустрэчы Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, якія праходзяць у Вашынгтоне (ЗША).

iar/эж

Прэм'ер Украіны падзякаваў Польшчы за «Леапарды»

26.02.2023 18:11
Гэта важная падтрымка, якая значна ўмацуе ўкраінскае войска, падкрэсліў кіраўнік украінскага ўраду.

Польшча атрымала ад ЕС 43 млн еўра за пастаўкі зброі ва Украіну

23.03.2023 20:17
У мінулым годзе Польшча прадаставіла Украіне дапамогу ў памеры 7 млрд долараў ЗША.

Польшча перадала Украіне першыя знішчальнікі МіГ-29

03.04.2023 11:12
Польскі бок не ўдакладняе, колькі менавіта знішчальнікаў перададзена Узброеным сілам Украіны.