Беларуская Служба

У панядзелак з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 87 замежнікаў

18.04.2023 11:09
Гэта былі, між іншым, грамадзяне Конга і Бангладэшу.
.
.Памежная служба/Твітэр

Восем з іх, убачыўшы польскія патрулі, павярнулі назад на беларускі бок, гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы за мінулы дзень.

У ваколіцах Крынак (Падляшша) зафіксавана яшчэ адна спроба перасячэння мяжы па рацэ Свіслач; на гэты раз гэта былі чатырнаццаць грамадзян Конга.

Каля Белавежы г.зв. кур'ер нелегальных мігрантаў перавозіў трох грамадзян Афганістана і сірыйца. Сёлета польскія памежнікі затрымалі агулам каля дзвюх сотняў чалавек, падазраваных у дапамаганні або арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.

Паводле звестак Памежнай службы, з пачатку года нелегальна перасячы мяжу спрабавалі каля 6 тысяч чалавек. У сакавіку іх было больш за 2,5 тысячы спробаў, а з пачатку красавіка – амаль 1,3 тыс.

ав

З надыходам вясны стала больш спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

17.04.2023 18:39
У сакавіку ў Польшчу з Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць мігранты з 30 краін, у асноўным афрыканскіх.