Беларуская Служба

У Варшаве праходзяць урачыстасці прымеркаваныя да 80 гадавіны паўстання ў габрэйскім гета

19.04.2023 12:38
«Гэтая драматычная падзея назаўсёды аб’яднала польскі і габрэйскі народы».
      80          ,
У Варшаве праходзяць урачыстасці прымеркаваныя да 80 гадавіны паўстання ў габрэйскім гета з удзелам прэзідэнцкіх пар Польшчы, Нямеччыны і ІзраіляPAP/Leszek Szymański

Сірэнамі, званамі, брошкамі ў выглядзе нарцысаў і ўрачыстасцямі з удзелам прэзідэнтаў Польшчы, Германіі і Ізраіля – так у Варшаве ўшаноўваюць 80-годдзе паўстання ў габрэйскім гета.

«Гэтая драматычная падзея назаўсёды аб’яднала польскі і габрэйскі народы», – сказаў Польскаму радыё Ёзэп Стамблер з суполкі Хабад-Любавіч у Варшаве:

-Народ Ізраіля будзе вечны, нягледзячы на тое, хто захоча нанеслі нам зло. У нас ёсць наша вера, наша традыцыя і гэта нас узмацняе. Польскі народ дапамагае нам ужо колькі гадоў. Мы разам тысячу лет. У паўстанні таксама нам дапамагалі палякі. Нашае супольнае жыццё ў прыязні працягнецца яшчэ шмат гадоў.

Паўстанне габрэяў стала першай шырокамаштабнай ваеннай акцыяй польскіх падпольных арганізацый супраць немцаў, а таксама першым гарадскім паўстаннем у акупаванай Рэйхам Еўропе.

У выніку баёў і дэпартацый загінула амаль 56 тысяч чалавек.

IAR/яс