За апошнія суткі 77 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу і трапіць у Польшчу, рэзюмавала ў суботу Памежная служба ў зводцы за мінулы дзень.
Сярод мігрантаў, якія хацелі трапіць у Польшчу, былі алжырцы і самалійцы.
Яшчэ сем чалавек затрыманыя за садзейнічанне незаконнаму перасячэнню мяжы, паведамляе Памежная служба ў Twitter. У зоне дзеяння памежнай заставы ў Белавежы былі затрыманыя трое палякаў, украінец, грузін і грамадзянін Узбекістана. Яшчэ аднаго ўкраінца затрымалі ў зоне дзеянняў памежнай заставы ў Нараўцы. Памежная служба паведаміла, што агулам гэтыя кур'еры перавозілі 21 мігранта, у тым ліку грамадзян Індыі і Егіпта.
Паводле звестак Памежнай службы, у красавіку мяжу спрабавалі перасячы супраць правілаў больш за паўтары тысячы чалавек.
На польска-беларускай мяжы дагэтуль не завершана будаўніцтва апошняга 25-кіламетровага ўчастка электроннага маніторнгу, гэта значыць сістэмы камер і датчыкаў. Яна дапаўняе сталёвы мур вышынёй 5,5 м., пабудаваны летась на ўчастку 186 км. мяжы. Агулам электронны маніторынг будзе дзейнічаць на ўчастку больш за 200 км. мяжы. Зараз ён працуе на адлегласці 181 км., з 11 участкаў ужо гатова 10.
На Падляшшы да асобага распараджэння зачыненыя ўсе аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю. Працуюць толькі чыгуначныя пераезды ў Кузьніцы і Семяноўцы.
PAP