Беларуская Служба

Інфляцыя ў Польшчы запавольваецца

28.04.2023 13:27
Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў красавіку былі на 14,7 працэнта вышэйшыя, чым год таму.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў красавіку былі на 14,7 працэнта вышэйшыя, чым год таму, паводле ўступнай ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. У сакавіку інфляцыя склала 16,1 працэнта.

Якуб Рыбацкі з Польскага эканамічнага інстытуту сказаў, што ў асноўным цэны на прадукты растуць павольней, чым месяц таму. На яго думку, працэс запаволення інфляцыі будзе доўгатэрміновым.

Па дадзеных Польскага эканамічнага інстытуту, «у траўні інфляцыя знізіцца яшчэ на адзін працэнт, але зноў жа ў асноўным знізяцца тэмпы росту цэн на прадукты харчавання». Аналітыкі Інстытута падкрэслілі, што тэмпы росту коштаў на большасць катэгорый тавараў і паслуг, якія складаюць базавую інфляцыю, застаюцца на самым высокім узроўні з 2000 года, і, як яны дадалі, перспектывы відавочнай змены трэнду невялікія. На іх думку, большую частку года інфляцыя будзе заставацца двухзначнай.

Поўныя даныя аб інфляцыі ў красавіку Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 15 траўня.

ав/IAR

Рост коштаў жыцця прымушае палякаў эміграваць на працу

26.04.2023 11:01
Матывацыяй для пошуку працы за мяжой з'яўляюцца вышэйшыя зарплаты.