Беларуская Служба

Упершыню камандаванню Шматнацыянальнага корпусу НАТА «Паўночны Усход» падпарадкаваныя падраздзяленні арміі ЗША

19.05.2023 10:19
Вучэньні Griffin Shock 23-1 зʼяўляюцца відавочным сігналам для Расіі, які сведчыць аб моцнай польска-амерыканскай супрацы.
    Griffin Shock 23-1
Падрыхтоўка да вучэнняў Griffin Shock 23-1Крыніца: https://twitter.com/hqmncne

Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што вучэньні Griffin Shock 23-1 зʼяўляюцца відавочным сігналам для Расіі, які сведчыць аб моцнай польска-амерыканскай супрацы. Вайсковыя манеўры з удзелам вайскоўцаў Шматнацыянальнага корпусу НАТА «Паўночны-Усход» і 2-га Кавалерыйскага палка арміі ЗША пачаліся ў пятніцу, 19 траўня на палігоне Бемова Піске, што на паўночным усходзе Польшчы.

«Мы разам нарошчваем моц сілаў НАТА. Сілы Паўночнаатлантычнага альянсу выдатна ўзаемадзейнічаюць адзін з адным», – заявіў Марыюш Блашчак.

Griffin Shock 23-1 – гэта першае вучэнне ў гісторыі Паўночнаатлантычнага альянсу, калі камандзір Шматнацыянальнага корпусу НАТА «Паўночны Усход» узяў пад камандаванне падраздзяленне арміі ЗША. У вучэннях бяруць удзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў з 5 краін Паўночнаатлантычнага альянсу і некалькі сотняў адзінак тэхнікі.

iar/эж

Сёлета ў Польшчы запрацуе амерыканская база супрацьпаветранай абароны

12.05.2023 16:12
Пасля некалькіх гадоў адтэрміноўкі ў 2023 годзе будзе завершана будаўніцтва базы і яна атрымае аператыўны статус.

Польскае войска рэкордна ўзбройваецца

15.05.2023 15:15
Цягам двух год Польшча хоча мець наймацнейшую армію ў Еўропе. Краіна ўжо прызначае на абарону 2.2% ВУП. У планах павялічыць выдаткі ў два разы.