Беларуская Служба

15 тысяч пасажыраў са снежня скарысталіся чыгуначным злучэннем Вільня-Кракаў

23.05.2023 13:01
Паводле літоўскага боку, каля 45 працэнтаў усіх пасажыраў высадзіліся ў Варшаве, пятая частка адправілася ў Кракаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чыгуначным злучэннем з Вільні ў Кракаў дагэтуль скарысталiся 15 тысяч пасажыраў. Яно было запушчанае ў снежні. У перспектыве час падарожжа з Літвы ў Польшчу плануецца значна скараціць.

Дзякуючы злучэнню са сталіцы Літвы можна дабрацца праз Коўна ў Варшаву і Кракаў. З польскага боку маршрут абслугоўвае PKP Intercity, а з літоўскага – чыгуначная кампанія LTG Link.

Паводле літоўскага боку, каля 45 працэнтаў усіх пасажыраў высадзіліся ў Варшаве, пятая частка адправілася ў Кракаў і каля 15 працэнтаў падарожнічалі паміж Коўнам і Варшавай.

Зараз дарога паміж сталіцамі Літвы і Польшчы з перасадкай на польска-літоўскай мяжы займае каля 9 гадзін. У будучыні, калі будзе створана сетка Rail Baltica, гэты час можа скараціцца нават напалову.

IAR/аз