Беларуская Служба

У будучым годзе мінімальны заробак можа быць павышаны два разы, як і сёлета

24.05.2023 12:36
Двухкротная індэксацыя звязаная з узроўнем інфляцыі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Kamil Zajaczkowski

Міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg) паведаміла, што прапановы ўраду аб мінімальнай заработнай плаце прадугледжваюць два павышэнні ў наступным годзе. Яна патлумачыла, што двухкротная індэксацыя звязаная з узроўнем інфляцыі.

Міністр сям’і заявіла ў эфіры Польскага радыё 24, што ўрад ужо працуе над прапановай павышэння мінімальнага заробку ў наступным годзе і прадставіць яе Радзе сацыяльнага дыялогу да 15 чэрвеня. Яна адзначыла, што Рада Міністраў павінна браць пад увагу інтарэсы як работнікаў, так і наймальнікаў у сувязі з эканамічнай сітуацыяй.
Сёлета таксама плануецца двухразовая індэксацыя мінімальнай заработнай платы. З 1 студзеня «мінімалка» складае 3490 злотых брута (перад вылікам падаткаў), а з ліпеня вырасце да 3600 злотых брута.

IAR/нг