Беларуская Служба

Амерыканскія танкі Abrams будуць абслугоўвацца ў Польшчы

26.06.2023 09:34
Амерыканскія танкі будуць абслугоўвацца на Заводзе ваеннай тэхнікі (Wojskowe Zakłady Motoryzacyjne) у Познані. 
Dostawy czołgów i pozostałego sprzętu wojskowego przewidziano na lata 2023-2024 r.
Dostawy czołgów i pozostałego sprzętu wojskowego przewidziano na lata 2023-2024 r. Ministerstwo Obrony Narodowej

26 чэрвеня ў Познані Польская група ўзбраенняў (Polska Grupa Zbrojeniowa) падпіша кантракт з амерыканскім вытворцам танкаў Abrams General Dynamics Land Systems. Пагадненне распачне працэс стварэння рэгіянальнага цэнтра кампетэнцыі Abrams.

Амерыканскія танкі будуць абслугоўвацца на Заводзе ваеннай тэхнікі (Wojskowe Zakłady Motoryzacyjne) у Познані. На рамонт і тэхабслугоўванне туды будуць пастаўляць танкі, якія выкарыстоўваецца Войскам польскім, а а таксама амерыканскімі войскамі ў Еўропе.

Завод у Познані наведваюць прадстаўнікі карпарацый з ЗША, такіх як Allison Transmission, BAE Systems, Honeywell і Lockheed Martin. Пералічнаыя карпарацыі з'яўляюцца вытворцамі і пастаўшчыкамі асноўных кампанентаў для танкаў Abrams і машын тэхнічнага абслугоўвання Hercules. Гэтыя машыны будуць абслугоўвацца а ў перспектыве і вырабляцца таксама на зводзе ў Познані.

Першы са 116 замоўленых ужываных танкаў Abrams M1A1 амерыканскай вытворчасці павінен прыбыць у Польшчу на гэтым тыдні. Праз два гады пачнуцца пастаўкі новых машын апошняй версіі M1A2 SEP v3.

iar/эж

Польскае войска рэкордна ўзбройваецца

15.05.2023 15:15
Цягам двух год Польшча хоча мець наймацнейшую армію ў Еўропе. Краіна ўжо прызначае на абарону 2.2% ВУП. У планах павялічыць выдаткі ў два разы.