Беларуская Служба

Міністр нацабароны Польшчы: Замена авіяпарку войска адбываецца рэкорднымі тэмпамі

21.08.2023 14:03
Польшча паслядоўна нарошчвае моц сваіх ВПС – заявіў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак падчас прэзентацыі новага самалёта для Войска Польскага ў Мінску Мазавецкім.
Марыюш Блашчак PAP/Przemysław Piątkowski

FA-50 – лёгкі баявы самалёт вытворчасці паўднёвакарэйскай кампаніі Korea Aerospace Industries. Летась Польшча замовіла 48 такіх машын.

Міністр Марыюш Блашчак падкрэсліў, што замена авіяпарку польскага войска адбываецца рэкорднымі тэмпамі:

-Мы замяняем постсавецкія самалёты машынамі заходняй вытворчасці. Замена авіяпарку адбываецца рэкордна хутка. Не думаю, што можна назваць іншы прыклад, дзе на працягу году ў карыстанне трапілі новыя самалёты. Мы гэта зрабілі. За адзін год FA-50 даступныя ў ВПС.

У Мінску Мазавецкім міністр Марыюш Блашчак прадставіў праграму міжнароднага авіясалона AIR SHOW Radom 2023. Паказы адбудуцца ў апошнія выхадныя святочных дзён – 26 і 27 жніўня.

AIR SHOW – найбуйнейшая прэзентацыя рыштунку для жаўнераў усіх відаў узброеных сіл у Польшчы. Іх прадставяць лепшыя польскія і замежныя пілоты.

ав

Прэзідэнт Зяленскі: Усе суседзі Расіі знаходзяцца пад пагрозай, калі Украіна не выйграе вайны

21.08.2023 12:45
У другі дзень візіту ў Данію Зяленскі наведаў Фолькетынг (аднапалатны парламент).