Беларуская Служба

Прэзідэнт Зяленскі: Усе суседзі Расіі знаходзяцца пад пагрозай, калі Украіна не выйграе вайны

21.08.2023 12:45
У другі дзень візіту ў Данію Зяленскі наведаў Фолькетынг (аднапалатны парламент). 
Уладзімір Зяленскі выступае перад дацкім парламентамPAP/EPA/Mads Claus Rasmussen

- Усе суседзі Расіі знаходзяцца пад пагрозай, калі Украіна не выйграе вайны. Але Украіна выйграе вайну, – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак у парламенце Даніі, падзякаваўшы за самалёты F-16.

У другі дзень візіту ў Данію Зяленскі наведаў Фолькетынг (аднапалатны парламент). У нядзелю прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксэн абвясціла аб перадачы Украіне 19 знішчальнікаў F-16.

Кіраўнік украінскай дзяржавы прызнаўся, што верыць у чалавечую салідарнасць і запэўніў, што з дапамогай Захаду Украіна выйграе вайну. «Любая краіна можа стаць мішэнню. Упэўнены, вы гэта адчуваеце», – папярэдзіў ён.

Зяленскі падзякаваў Даніі за перададзенае ўзбраенне, пералічыўшы яго віды, і асабліва за нядаўнюю дэкларацыю аб перадачы знішчальнікаў F-16. «У нейкі момант было сказана, што гэтага ніколі не будзе», – нагадаў ён.

Па словах Зяленскага, калі Пуцін пачаў уварванне ва Украіну, то лічыў, што «зло можа змяніць гісторыю». «Ён верыў толькі ва ўладу, без чалавека. Ён верыў у гвалт, і таму ён слабы. Мы верым у іншае, і таму мы разам з вамі моцныя», – падкрэсліў прэзідэнт Украіны, узнагароджаны апладысментамі.

Уладзімір Зяленскі выступіў перад парламентам з кароткай прамовай. У праграме таксама аўдыенцыя прэзідэнцкай пары ў каралевы Даніі Маргрэтэ II, а таксама сустрэча з групай украінцаў.

ав

Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з працоўным візітам у Нідэрландах

20.08.2023 17:20
У нядзелю прэзідэнт Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з працоўным візітам у Нідэрланды разам з першай лэдзі Аленай Зяленскай.

Нідэрланды і Данія перададауць Украіне знішчальнікі F-16

21.08.2023 08:26
Нідэрланды перададуць Украіне 42 знішчальнікі F-16, Данія - 19.