Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы і Літвы абмеркавалі пытанні бяспекі ў рэгіёне

26.08.2023 19:06
У тэлефоннай размове Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа таксама закранулі пытанні бяспекі ў рэгіёне і супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой.
  ()     - .  2023
Анджэй Дуда (злева) і Гітанас Наўседа на польска-літоўскай мяжы. Чэрвень 2023 года Marek Borawski/KPRP/prezydent.pl

Прэзідэнты Польшчы і Літвы абмеркавалі пытанні бяспекі ў рэгіёне па тэлефоне. Польскі і літоўскі лідары, у прыватнасці, абмеркавалі наступствы авіякатастрофы, якая адбылася на гэтым тыдні ў Расіі. На борце машыны знаходзіліся камандзіры ПВК «Вагнер», у тым ліку яе кіраўнік Яўген Прыгожын.

У тэлефоннай размове Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа таксама закранулі пытанні бяспекі ў рэгіёне і супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой. Акрамя таго, яны абмеркавалі пытанні, якія будуць разглядацца на саміце НАТА ў наступным годзе, і дамовіліся прадоўжыць сумесную працу па запрашэнні Украіны ў Альянс.

вс

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы

26.08.2023 10:06
Некалькі дзён таму невядомыя зайшлі з Беларусі ў Літву і зрэзалі на мяжы слупы з камерамі відэаназіання.  

Мігранты зноў закідалі камянямі польскі патруль на мяжы з Беларуссю

26.08.2023 10:39
На латвійска-беларускай мяжы былі затрыманыя 127 чалавек.