Беларуская Служба

Авіякампанія LOT плануе выпрацаваць мільярд злотых прыбытку

28.08.2023 20:10
Пра гэта Міхал Фіёл паведаміў падчас цырымоніі ўзнагароджання супрацоўнікаў авіякампаніі.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня LOT заявіў, што авіякампанія будзе змагацца за выпрацоўку мільярда злотых прыбытку ў 2023 годзе. Пра гэта Міхал Фіёл паведаміў падчас цырымоніі ўзнагароджання супрацоўнікаў авіякампаніі.

У сваёй прамове ён адзначыў, што LOT знаходзіцца ў добрай сітуацыі. Доказам гэтага з'яўляецца, між іншым, большая пунктуальнасць машынаў.

Старшыня адзначыў, што прыбытак стане вынікам напружанай працы ўсіх супрацоўнікаў авіякампаніі.

IAR/аз