Беларуская Служба

Міністр Шынкоўскі вэль Сэнк: калі ЕС не працягне эмбарга на ўкраінскае збожжа, мы самастойна працягнем забарону

15.09.2023 09:32
Сёння апошні дзень эмбарга ЕС на імпарт украінскага збожжа ў Польшчу і яшчэ 4 краіны рэгіёну.
Ілюстрацыйнае фотаShutterstock/Scharfsinn

Міністр еўрапейскіх справаў Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) паведаміў у 1-й праграме Польскага радыё, што калі сёння Еўрапейская камісія не падоўжыць эмбарга на ўкраінскае збожжа, урад Аб’яднаных правых падпіша сёння ўласную пастанову аб падаўжэнні забароны.

Сёння апошні дзень эмбарга ЕС на імпарт украінскага збожжа ў Польшчу і яшчэ 4 краіны рэгіёну. Забарона распаўсюджваецца на ўвоз насення сланечніка, кукурузы, рапсу і пшаніцы ў Польшчу, Славакію, Венгрыю, Балгарыю і Румынію. Еўрапейская камісія пакуль не заявіла, ці будзе прымаць далейшыя рашэнні наконт спынення блакавання.

На гэтым тыдні ўрад Польшчы прыняў пастанову, падрыхтаваную Міністэрствам развіцця і тэхналогій. Ён заклікае Еўракамісію падоўжыць забарону на імпарт украінскай прадукцыі. Таксама гатовы праект рэгламенту, які прадаўжае эмбарга ў выпадку пасіўнага стаўлення або рашэння Бруселю спыніць блакаду. Рэгламент будзе дзейнічаць да канца гэтага года і дазволіць транзіт збожжа ў парты і памежныя пункты.

Таксама сёння намеснік міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Рафал Раманоўскі заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што незалежна ад сённяшняга рашэння Еўрасаюза падоўжыць забарону на імпарт збожжа з Украіны, Польшча не здыме эмбарга.

Намеснік міністра падкрэсліў, што цяпер урад гатовы нарматыўным актам увесці агульнанацыянальную забарону на ўкраінскае збожжа. Ён дадаў, што яго працягласць павінны вызначыць Польшча і іншыя зацікаўленыя краіны.

Забарона на ўвоз украінскага збожжа ў Польшчу дзейнічае з сярэдзіны красавіка. Еўрасаюз 2 мая ўвёў агульную забарону для пяці краін ЕС (у тым ліку Польшчы).

IAR/вх

Мінабароны Вялікабрытаніі: Украіна экспартуе збожжа, але новыя маршруты менш эфектыўныя

08.09.2023 19:03
Сельскагаспадарчы сектар да вайны складаў 40 працэнтаў ад украінскага экспарту і надалей мае вырашальнае значэннне.

Балгарыя адмяніла эмбарга на ўкраінскае збожжа

14.09.2023 14:33
Адмену эмбарга на ўкраінскае збожжа балгарскі ўрад Мікалая Дзенкава аргументаваў найперш жаданнем знізіць цэны на прадукты харчавання для жыхароў краіны, а таксама запаволіць інфляцыю.