Беларуская Служба

Пётр Борыс ад «Грамадзянскай платформы»: Варта пачакаць канчатковых вынікаў

16.10.2023 10:40
Паводле прадстаўніка апазіцыі, канчатковыя вынікі дазволяць рэальна ацаніць сітуацыю.
Пётр Борыс ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Foto: PR24

Пётр Борыс (Piotr Borys) ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» сказаў у Польскім радыё 24, што канчатковыя вынікі, як у працэнтных суадносінах, так і ў колькасці мандатаў, дадуць адказ на пытанне, ці апазіцыйныя партыі будуць мець магчымасць сфармаваць урад. Апазіцыйны палітык падкрэсліў, што да моманту канчатковага падліку галасоў сітуацыя ў гэтым аспекце можа змяніцца:

- Паводле мяне, варта пачакаць на канчатковыя вынікі – працэнтныя і колькасць мандатаў. Тады будзе вядома ці апазіцыйным партыям удасца стварыць урад, ці можа будзе тупік – то бок ніхто не будзе мець рашучай большасці…Што тады? Я думаю, што перад намі, яшчэ шмат нявызначаных сітуацый.

Паводле апошніх вынікаў апытання IPSOS, на парламенцкіх выбарах перамагла кіроўная партыя «Права і справядлівасць», якую падтрымалі 36,6% выбаршчыкаў. Апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» атрымала 31 працэнт галасоў, апазіцыйная кааліцыя «Трэцяя дарога» – 13,5 працэнта, «Новыя левыя сілы» – 8,6 працэнта, а кайне правая «Канфедэрацыя» набрала 6,4 працэнта галасоў.

Такім чынам апазіцыйныя партыі, якія раней заявілі пра жаданне стварыць адзіны ўрад, набралі 53,1 працэнты галасоў, то бок могуць разлічваць на каля 250 мандата ў Сейме. У сваю чаргу ПіС – 198. Нагадваем, усё гэта на падставе першых экзіт-полаў. Канчатковыя вынікі выбараў павінны быць вядомыя ў аўторак.

IAR/аз

Яўка на выбарах была рэкордная – 72,9 працэнта

16.10.2023 07:30
Галасаванне на адным з выбарчых участкаў у Вроцлаве скончылася каля 3 гадзін ночы.