Беларуская Служба

Аўтарка акцыі «Хвіліна крыку для Беларусі» спрабавала стаць дэпутатам польскага Сейму

17.10.2023 09:12
Яна Шостак балатавалася ў Сейм па спісе партыі «Новыя левыя» (Nowa Lewica) у Познані.
      1200
Яна Шостак у сукенцы з выявамі 1200 палітвязняў рэжыму Лукашэнкіфота: прыватны архіў Яны Шостак

Па выніках падліку 100% галасоў у акрузе, Яна набрала 1786 галасоў, ці 0,3%, і не праходзіць у Сейм.

Дзяўчына нарадзілася ў Гродне, мае польскае грамадзянства. Вядомая сваімі перфомансамі і акцыямі. Адна з іх — «Хвіліна крыку для Беларусі».

Яна заяўляла, што хоча стаць голасам беларусаў у Сейме і займацца міграцыйнай і інтэграцыйнай палітыкай.

Яна Шостак таксама мастачка, у студзені атрымала прэмію на 29 польскім конкурсе «Paszporty Polityki» ў намінацыі візуальнае мастацтва. Прэмія з'яўляецца адзнакай для творцаў, якія найбольш хутка развіваюцца, здзіўляюць новымі дасягненнямі.

Журы адзначыла, што ў Яны атрымалася прыцягнуць увагу польскай і сусветнай супольнасці да праблем Беларусі і бежанцаў. 

яс/Наша ніва