Беларуская Служба

Першае паседжанне новаабранага Сейму Польшчы адбудзецца 13 лістапада

26.10.2023 12:50
Рашэнне абвясціў прэзідэнт Анджэй Дуда на прэс-канферэнцыі, на якой ён падводзіў вынікі сустрэч з прадстаўнікамі ўсіх партый, якія трапілі ў Сейм.
.
А. ДудаPAP/Paweł Supernak

Анджэй Дуда адзначыў, што ёсць два сур'ёзныя кандыдаты на пасаду прэмʼер-міністра – цяперашні прэмʼер Матэвуш Маравецкі і лідар «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск.

«Гэта новая сітуацыя ў нашых дэмакратычных стандартах. Ніколі не было сітуацыі, каб адна партыя выйгравала выбары, а іншыя групы, якія таксама маюць сваіх прадстаўнікоў у парламенце, сцвярджаюць, што яны будуць мець большасць без партыі-пераможцы і выстаўляюць свайго кандыдата на пасаду прэмʼер-міністра», – падкрэсліў Анджэй Дуда.

Прэзідэнт адзначыў, што Кастытуцыя дае яму час для прыняцця рашэння.

ав

Беларусы - без свайго прадстаўніка ў польскім Сейме

20.10.2023 15:37
У гэтых парламенцкіх выбарах у Польшчы прадстаўнікі беларуска-праваслаўнага асяроддзя былі ў спісах амаль кожнай палітычнай сілы.

Нізкая інфляцыя можа быць самым складаным абяцаннем Дональда Туска

25.10.2023 12:33
Апошнія прагнозы адносна росту коштаў у Польшчы не супакойваюць.