Беларуская Служба

Польшча пачынае супрацоўніцтве з Lockheed Martin

28.10.2023 16:12
Ідзецца пра выраб ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны «Вісла»
Аўдыё

Дырэктар Фабрыкі вайсковай электронікі (WZE) Малгажата Кабылярчык заявіла, што амерыканскі зброевы гігант Lockheed Martin бачыць у WZE раўнапраўнага партнёра.

Польская фірма будзе вырабляць частку ракеты PAC-3 - секцыю газадынамічнага рухавіка, размешчаную ззаду баявой часткі ракеты.

Малгажата Кабылярчык у эфіры Польскага радыё 24 падкрэсліла, што патрэбы велізарныя, бо ў свеце назіраецца бум ваенных закупак. Яна адзначыла, што WZE стане другім у свеце вытворцам, пасля амерыканцаў, які будзе мець прадукцыйную лінію і зможа падтрымаць Lockheed у вытворчасці ракет для другой фазы сістэмы супрацьпаветранай абароны «Вісла» і ўвойдзе ў ланцужок паставак дзякуючы афсетнай дамове.

«Мы таксама будзем пастаўляць іншую прадукцыю для нашага амерыканскага партнёра. Мы не ведаем, дзе гэтыя ракеты будуць прадавацца. Але мы ведаем, што на іх ёсць вялізарнае запатрабаванне», — дадала яна.

WZE з'яўляецца другой арганізацыяй у свеце, якая мае вытворчыя тэхналогіі, прадстаўленыя Lockheed Martin.

ПР/юл