Па ўсёй Польшчы павялічыліся паліцэйскія патрулі на дарогах і могілках. Праваахоўнікі будуць сачыць за бяспекай на дарогах, – кажа прадстаўніца Галоўнага ўпраўлення паліцыі Любліна Ганна Камоля:
-Кіроўцам, якія адпраўляюцца ў паездку, варта чакаць узмоцненых праверак. Правяраем, ці выконваюць яны хуткасны рэжым на дарогах, ці карыстаюцца рамянямі бяспекі, ці перавозяць дзяцей у аўтакрэслах. Звяртаем увагу на тэхнічны стан аўтамабіляў. І, вядома ж, правяраем цвярозасць кіроўцаў.
Апроч гэтага паліцыя просіць просіць людзей быць уважлівымі пры наведванні могілак, каб пазбегнуць крадзяжоў. Людзям раяць не браць з сабой вялікія сумы грошай, каштоўнасці, таксама не варта пакідаць каштоўныя рэчы ў транспартных сродках, асабліва на бачных месцах. Гэта можа справакаваць злодзеяў на ўзлом машыны.
iar/ez