Палова з гэтых людзей разглядаюць магчымасць сыходу ў індустрыю інфармацыйных тэхналогій. «Мы вельмі адкрытыя для такіх зменаў», – сказала аўтар даследавання доктар Катажына Сэксьціньска з Варшаўскага ўніверсітэту.
«Палякі пазітыўна настроеныя, яны думаюць, што змена галіны мае сэнс (...). Мужчыны больш, чым жанчыны думаюць, што гэты рынак аднолькава для жанчын і мужчын. Такім чынам, нешта мяняецца, мы пачынаем разумець, што сфера прафесійная не прысвойваецца полу. Гэта выдатная выснова, і я думаю, што гэта велізарная магчымасць для нас, жанчын», – дадала яна.
Лічыцца, што IT-індустрыя – гэта сфера моладзі, але, як кажа Ёана Прушыньска-Віткоўска са школы Future Collars, якая арганізоўвае курсы перападрыхтоўкі для дарослых, узроставых абмежаванняў у гэтым выпадку няма.
«Кожны можа навучыцца розным інструментам, розным спосабам працы з тэхналогіямі, і для гэтага не патрабуецца вучоба або шырокія веды ў галіне ІТ. Як сказала выдатны эксперт Караліна Марзантовіч, насамрэч, каб увайсці ў сферу тэхналогій, патрэбны толькі дыплом сярэдняй школы», – дадала Ёана Прушыньска-Віткоўская.
Па дадзеных Сусветнага эканамічнага форуму, да 2025 года 50% работнікаў павінны будуць перакваліфікавацца, каб адпавядаць новым патрабаванням рынку працы. У асноўным на такую сітуацыю ўплываюць аўтаматызацыя і іншыя перадавыя тэхналагічныя працэсы.
IAR/вх