Беларуская Служба

Прэзідэнт А.Дуда катэгарычна супраць адмены прынцыпу аднагалоснасці ў ЕС

31.10.2023 12:30
25 кастрычніка Камітэт па канстытуцыйных пытаннях Еўрапарламента рэкамендаваў унесці папраўкі ў дамовы ЕС.
Прэзідэнцкі палац у ВаршавеShutterstock/Kiev.Victor

Кіраўніца Канцылярыі прэзідэнта РП Гражына Ігначак-Бандых у эфіры RDC падкрэсліла, што Анджэй Дуда супраць таго, каб краіны пазбаўляліся правоў, якія яны маюць паводле існуючых дамоваў.

«Прымаючы на ​​рэферэндуме ўступленне Польшчы ў Еўрасаюз, палякі пагадзіліся з канкрэтнымі палажэннямі. Не было згоды на тое, каб Супольнасць мела больш шырокія паўнамоцтвы, чым тыя, што пазначаны ў дагаворах», – сказала яна.

Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Дуды ацаніла, што гэта мае на мэце маргіналізаваць тыя ўлады, якія палякі абіраюць на выбарах, каб чыноўнікі Еўрасаюза атрымалі большы аб’ём паўнамоцтваў.

«Прэзідэнт катэгарычна супраць такой канцэпцыі», – падкрэсліла Гражына Ігначак-Бандых.

Асноўныя змены, прапанаваныя ў ЕС, – гэта адмена прынцыпу аднагалоснасці на галасаванні ў Радзе ЕС па 65 сферах і перадача кампетэнцыі з узроўню краінаў-сябраў на ўзровень ЕС.

яс