Стварэнне моцнай арміі, разгорнутай на ўсходзе Польшчы, з'яўляецца абаронай ад нападу з боку Расіі, заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Ён наведаў населены пункт Ваяводзін у Падляскім ваяводстве, дзе сустрэўся з салдатамі і афіцэрамі нядаўна створанай механізаванай брыгады, якая ўваходзіць у склад 1-й Падляскай дывізіі.
Кіраўнік польскага абароннага ведамства падкрэсліў, што задача гэтага фарміравання – стрымліваць агрэсара на брэсцкім і гродзенскім напрамках.
- Польшча неаднаразова падвяргалася нападам з боку Расіі з гродзенскага і брэсцкага напрамкаў у мінулым, напрыклад, калі 105 гадоў таму краіна аднаўляла сваю незалежнасць. Цягам гісторыі гэтыя напрамкі Расія выкарыстоўвала для агрэсіі. І таму, каб зноўку не здарылася нешта падобнае, мы ствараем моцнае Войска Польскае на ўсходзе краіны.
вс