Памежная служба паведамляе ў сацыяльных сетках, што сярод парушальнікаў былі грамадзяне Самалі і Эфіопіі, а 47 нелегальных мігрантаў сышлі ў Беларусь, убачыўшы польскіх патрулёў.
На ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Белавежы, мігранты кідалі камяні ў польскіх афіцэраў, у выніку агрэсіі быў пашкоджаны аўтамабіль Памежнай службы. У сваю чаргу ў Нараўцы паліцыя за пасобніцтва нелегальнай міграцыі затрымалі двух украінцаў, якія перавозілі сірыйцаў.
Напружаная сітуацыя назіраецца таксама на мяжы са Славакіяй, якая стала другім шляхам нелегальнай міграцыі ў Польшчы. Учора на мяжы са Славакіяй праверылі 13,2 тысяч чалавек і 4,5 тысяч транспартных сродкаў, паведамілі ў Памежнай службе.
З 4 кастрычніка, гэта значыць з моманту ўвядзення часовага памежнага кантролю, афіцэры праверылі агулам 450 тысяч чалавек і 177,3 тысячы транспартных сродкаў са Славакіі ў Польшчу.
ПР/юл