Беларуская Служба

Першыя палякі ўратаваныя з Сектара Газа

13.11.2023 13:52
Першыя палякі, эвакуяваныя з Газы, ужо едуць у краіну, паведаміла Міністэрства замежных спраў.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/YAHYA ARHAB Dostawca: PAP/EPA.

Учора група палякаў і палесцінцаў з польскім грамадзянствам пакінула палесцінскі анклаў. Яшчэ каля дзясятка чалавек чакаюць эвакуацыі.

МЗС Польшчы паведаміла ў сацыяльных сетках, што першая група палякаў ужо знаходзіцца на борце ваенных самалётаў, якія раніцай прыбылі ў Егіпет. Раней паведамлялася, што мяжу ў Рафаху перасеклі 18 чалавек. Гэта значыць, што яшчэ 11 чалавек, якія павінны знаходзіцца каля памежнага пераходу, але з палесцінскага боку, чакаюць уезду ў Егіпет. КПП Рафах — адзінае месца, адкуль замежнікі ды палесцінцы з замежнымі пашпартамі могуць выбрацца з Газы. 

Міжнародная эвакуацыя, падчас якой палякі пакінулі таксама Газу, працягваецца ўжо некалькі дзён. Егіпецкая памежная служба паведаміла, што ўчора Газу пакінулі больш за 800 чалавек. Гэта самая вялікая колькасць людзей, якая пакінула палесцінскі анклаў за адзін дзень. Гэта таксама азначае, што ў агульнай складанасці ўжо эвакуяваныя каля 1500 чалавек. У спісах на выезд — 7 тысяч чалавек.

ПР/юл