Беларуская Служба

Адбылася першая сесія Сейма Х склікання

13.11.2023 14:32
Пасяджэнне інаўгураваў маршалак Марэк Савіцкі з Польскай сялянскай партыі.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Radek Pietruszka

Першым выступіш прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які падзякаваў грамадзянам за масавы ўдзел у выбарах. Яўка перавысіла 74 працэнты. Прэзідэнт таксама сказаў, што дэмакратыя ў Польшчы ніколі не была такой моцнай.

-  Ад вашых рашэнняў будзе залежыць, ці палякі не страцяць веру ў дэмакратыю. Польшча павінна трымацца амбітных мэтаў, якімі з’яўляецца будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту, будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Пасля чаго прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падаў маршалу Марэку Савіцкаму ў Сейме прашэнне аб адстаўцы свайго ўрада.

Міністр дзяржаўнай маёмасці Яцэк Сасін заявіў, што партыя «Права і справядлівасць» (ПіС) паспрабуе стварыць парламенцкую большасць для ўрада Матэвуша Маравецкага. Палітык зазначыў, што перамовы па гэтым пытанні пачнуцца пасля таго, як прэзідэнт афіцыйна прызначыць прэм'ер-міністрам кандыдата ад ПіС.

Яцэк Сасін падкрэсліў, што  ПІС мае самую вялікую францыю у Сэйме, а выбаршчыкі даверылі ПiС мандат на спробу сфарміраваць урад, і партыя не хоча ад гэтага адмаўляцца.

Прэзідэнт Анджэй Дуда ў сваёй прамове ў мінулы панядзелак заявіў, што даручыў місію фармавання новага ўраду кандыдату ад ПіС Матэвушу Маравецкаму.

Польскі Сейм абраў маршалкам Шымона Галоўню з партыі «Польшча 2050». За кандыдатуру лідара партыі прагаласавалі 265 дэпутатаў. Яго кандыдатуру сумесна вылучылі чатыры партыі - акрамя «Польшчы 2050», таксама «Грамадзянская платформа», Польская сялянская партыя і Левыя сілы. «Права і справядлівасць» таксама вылучыла свайго кандыдата ў маршалкі — дэпутатку Эльжбету Вітэк. Яе кандыдатуру падтрымалі 193 дэпутаты.

Сенат абраў спікерам палаты – Малгажату Кідаву-Блонскую з партыі «Грамадзянская платформа». За прагаласавалі 66 сенатараў з 99 галасаваўшых.

ПР/юл