Беларуская Служба

За ўчорашні дзень з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 46 чалавек

14.11.2023 10:11
Група агрэсіўна настроеных замежнікаў закідала памежнікаў камянямі
Аўтамабіль Памежнай службыhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Памежная служба паведамляе, што ўчора 46 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Сярод іх грамадзяне Індыі і Самалі.

24 чалавекі вярнуліся ў Беларусь, убачыўшы польскія патрулі. На ўчастку заставы Дубічы-Царкаўныя група агрэсіўна настроеных замежнікаў закідала памежнікаў камянямі, пашкоджаны службовы аўтамабіль.

На ўчастку Белавежа быў затрыманы грамадзянін Украіны за пасобніцтва, ён перавозіў 4 грамадзян Егіпта.

Сёлета за арганізацыю і садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы з Беларусі ў Польшчу памежнікі затрымалі 585 чалавек.

яс