Памежная служба паведамляе, што ўчора 46 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Сярод іх грамадзяне Індыі і Самалі.
24 чалавекі вярнуліся ў Беларусь, убачыўшы польскія патрулі. На ўчастку заставы Дубічы-Царкаўныя група агрэсіўна настроеных замежнікаў закідала памежнікаў камянямі, пашкоджаны службовы аўтамабіль.
На ўчастку Белавежа быў затрыманы грамадзянін Украіны за пасобніцтва, ён перавозіў 4 грамадзян Егіпта.
Сёлета за арганізацыю і садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы з Беларусі ў Польшчу памежнікі затрымалі 585 чалавек.
яс