Дэпутаты польскага Сейма сфармавалі ўжо больш за 20 парламенцкіх працоўных груп. Тэрмін паўнамоцтваў новай ніжэйшай палаты парламенту Польшчы пачаўся ў панядзелак.
Дэпутат «Права і справядлівасці» Аркадыюш Мулярчык паведаміў аб намеры стварыць групу па рэпарацыях і кампенсацыях Польшчы ад Германіі і ацэнцы сумы кампенсацыі Польшчы з Расіі за шкоду, нанесеную падчас Другой сусветнай вайны.
Сярод ужо зарэгістраваных групаў знаходзяцца наступныя: па абароне правоў жывёлы, па абароне кіроўцаў, па пытаннях рыбнай лоўлі, па гуманітарнай дапамозе, а таксама Парламенцкая група па справах спадчыны святога Яна Паўла ІІ, Парламенцкая група па анкалогіі, каманда па перынатальнай дапамозе або група падтрымкі развіцця дзяцей да трох гадоў.
Рэгламент Сейма дае дэпутатам і сенатарам свабоду фармавання працоўных групаў. Яны з'яўляюцца форумам для дыскусій, але яны не валодаюць юрыдычнай моцай. Дэпутаты не атрымліваюць дадатковага ўзнагароджання за сваю дзейнасць у дадзеных калектывах.
IAR/нг