Беларуская Служба

У панядзелак прэзідэнт прыме прысягу ў міністраў новага ўрада Матэвуша Маравецкага

26.11.2023 13:02
Калі ўрад Маравецкага не набярэ абсалютнай большасці, тады Сейм будзе выбіраць новага прэмʼер-міністра.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz Morawieckigov.pl

Войцех Калярскі (Wojciech Kolarski) з Канцылярыі прэзідэнта паведаміў, што прысяга ўрада Матэвуша Маравецкага адбудзецца заўтра ў 16.30 паводле польскага часу ў прэзідэнцкім палацы. Ён адзначыў у эфіры TVP Info, што прэзідэнт Анджэй Дуда прытрымліваецца ўсіх канстытуцыйных тэрмінаў, прадугледжаных у працэсе фармавання Рады міністраў.

- З гэтага моманту прэм'ер-міністр будзе мець два тыдні, каб атрымаць вотум даверу ў парламенце. Існуе магчымасць, каб прэмʼер-міністр Маравецкі атрымаць большасць. Шанец невялікі, але ён існуе. Хто не змагаецца, той не перамагае. І добра, што ў яго такое стаўленне, – сказаў міністр.

Прэзідэнт павінен прызначыць міністраў не пазней за 27 лістапада, гэта значыць, у панядзелак. З моманту прызначэння ўрада прэмʼер-міністр мае два тыдні, каб прадставіць праграмную прамову і атрымаць вотум даверу ў Сейме.

Калі ўрад Матэвуша Маравецкага не набярэ абсалютнай большасці, паколькі групоўкі апазіцыі – «Грамадзянская кааліцыя», «Трэці шлях» і Левыя сілы прагаласуюць супраць, тады Сейм будзе выбіраць новага прэмʼер-міністра. Кандыдатам ад парламенцкай большасці на пасаду кіраўніка ўраду з’яўляецца Дональд Туск.

IAR/нг