Беларуская Служба

«Адзін тэлефонны званок можа выратаваць чалавечае жыццё». Палякаў просяць звяртаць увагу на бяздомных

26.11.2023 16:00
Такіх людзей можна сустрэць, напрыклад, у сметніках, смеццеправодах, на летніх дачах і ў закінутых будынках.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock

У Польшчы, паводле прагнозаў надвор'я, надыходзяць маразы. Гарадская варта Любліна звяртаецца з просьбай дапамагчы бяздомным, якія зімой начуюць у памяшканнях, дзе няма абагрэву.

«Адзін тэлефонны званок можа выратаваць чалавечае жыццё», – падкрэслівае Роберт Гаголя (Robert Gogola), прэс-сакратар Люблінскай варты. Ён дадае, што такіх людзей можна сустрэць, напрыклад, у сметніках, смеццеправодах, на летніх дачах і ў закінутых будынках. Калі гарадская варта атрымлівае паведамленне пра бяздомнага, яна можа выклікаць карэту хуткай дапамогі, кажа Роберт Гаголя. Ён нагадвае, што пры выяўленні бяздомных, у Польшчы можна тэлефанаваць на бясплатны нумар гарадской варты – 986.

З пачатку лістапада ахоўнікі з Любліна правялі праверку ў больш чым сямідзесяці такіх памяшканнях.

IAR/нг