Міністр замежных справаў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк, надоечы прыняўшы прысягу, заявіў, што трэба сканцэнтраваць усе намаганні, каб пераканаць партнёраў, у хібнасці зменаў асноўных дамоваў ЕЗ. З гэтай мэтай кіраўнік польскай дыпламатыі пачынае візіт у еўрапейскія сталіцы:
-Калі дзяржава страціць інструменты рашэння па такіх ключавых пытаннях, як бяспека, абарона, падатковыя пытанні, энергетычная бяспека, адукацыйныя пытанні, бюджэт Еўразвязу, каб прымаць гэтыя ключавыя рашэнні і выконваць свае паўнамоцтвы, можна сказаць, што будзе страчаны інструмент абароны польскіх грамадзян падчас крызісу і неспрыяльных з'яў.
У аўторак, 28 лістапада міністр замежных спраў Польшчы ляціць у Капэнгаген, пазней возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў НАТА ў Бруселі, а потым прыбудзе ў Прагу. У наступныя дні міністр наведае Вільню і Рыгу.
Нагадаем, у панядзелак, 27 кастрычніка, прэмʼер Матэвуш Маравецкі прадставіў новы склад ураду Польшчы, галасаванне па даверу да якога, запланавана на 11 снежня. Эксперты перакананы, што ўрад не здабудзе падтрымкі парламента, а будучым прэмʼерам Польшчы, хутчэй за ўсё, стане Дональд Туск.
iar/эж