З 1 студзеня 2024 года памер мінімальнай заработнай платы складзе ў Польшчы 4 тыс. 242 злотых (975 еўра) без выліку падаткаў і ўзносаў, а з 1 ліпеня – 4 тыс. 300 злотых (больш за 988 еўра). Таксама павялічыцца мінімальная гадзінная стаўка па дагаворах падраду: з 1 студзеня 2024 года яна складзе 27 злотых 70 грошаў без выліку падаткаў (больш за 6 еўра), а з 1 ліпеня – 28 злотых 10 грошаў (6,5 еўра).
Міністэрства па пытаннях сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы паведаміла, што павышэнне мінімальнай заработнай платы ў наступным годзе ахопіць 3 млн 600 тыс. працаўнікоў.
У ліпені наступнага года мінімальная зарплата будзе на 700 злотых (160 еўра) большая, чым мінімальная зарплата сёння. Гэта рост на 19,4%.
вс