Беларуская Служба

Кааліцыя «Трэці шлях» абвясціла аб удзеле ў мясцовых выбарах

12.01.2024 09:23
Нагадаем, мясцовыя выбары ў Польшчы, верагодна, адбудуцца 7 красавіка, другі тур – праз два тыдні.
   2050,      ()      -   -
лідары партыі «Польшча 2050», старшыня Сейма Польшчы Шымон Галоўня (злева) і Польскай народнай партыі – віцэ-прэм’ер Польшчы Уладзіслаў Касіняк-КамышФота: PAP/Piotr Nowak

Удзельнік урадавай парламенцкай большасці Польшчы кааліцыя «Трэці шлях», якая складаецца з партыі «Польшча 2050» і Польская сялянскай партыі (PSL) абвяшчае супольны старт на мясцовых выбарах. Пра гэта падчас канферэнцыі ў Гродзіску-Мазавецкім паведамілі лідары ​​партыі «Польшча 2050», старшыня Сейма Польшчы Шымон Галоўня і Польскай народнай партыі – віцэ-прэм’ер Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

«Польшча 2050» і PSL створаць сумесны выбарчы камітэт. Мы заклікаем вас сёння прыняць удзел у выбарах», – сказаў Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Шымон Галоўня дадаў, што сумесны ўдзел у выбарах звязаны з тым, што канцэпцыя «Трэцяга Шляху» аказалася паспяховай.

«Працэс пераўтварэнняў, які пачаўся на парламенцкім і ўрадавым узроўні, не будзе поўным без зменаў на ўзроўні мясцовага самакіравання», – заявіў старшыня Сейма.

Нагадаем, мясцовыя выбары ў Польшчы, верагодна, адбудуцца 7 красавіка, другі тур – праз два тыдні.

IAR/ez