Мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што будынак на вуліцы Келецкая, 45 патрабуе рамонту, але ён вельмі добра адпавядае патрэбам спецшколы:
-Я вельмі рады, што нарэшце мы прынялі гэтае рашэнне. Яно мае вялікае сімвалічнае значэнне, бо вяртанне нашай маёмасці, занятай РФ, заўжды было для нас важнай справай асабліва ў гэты час. Цешуся, што гэта аб'ект вельмі хутка будзе перададзены на грамадскія патрэбы.
Будынак на вуліцы Келецкай, 45 да вайны належаў легендарнаму польскаму тэнару Яну Кепуру. У 1945 годзе камяніца была нацыяналізавана і перададзена савецкім боку. Указам Савета міністраў СССР ад 15 снежня 1953 г. у Варшаве ў гэтым будынку была адкрыта сярэдняя школа пры савецкай амбасадзе.
Варшава пераняла гэты будынак ад Амбасады РФ летась увесну, падставай стала бяспраўнае выкарыстанне маёмасці расійскай дыпустановай.
IAR/ez