Беларуская Служба

Міністр замежны спраў Польшчы агучыў умовы спынення акцыі пратэсту на польска-ўкраінскай мяжы

12.01.2024 12:36
У Вільні, перад самым вяртаннем у Польшчу, міністр паведаміў, што ў чацвер, 11 студзеня, размаўляў з гэтай нагоды з міністрам інфраструктуры Польшчы Дарыюшам Клімчакам.
Polands chief diplomat, Radosław Sikorski.
Poland's chief diplomat, Radosław Sikorski. Photo: PAP/Albert Zawada

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў дзве ўмовы спынення пратэсту перавозчыкаў на польска-ўкраінскай мяжы.

У Вільні, перад самым вяртаннем у Польшчу, міністр паведаміў, што ў чацвер, 11 студзеня, размаўляў з гэтай нагоды з міністрам інфраструктуры Польшчы Дарыюшам Клімчакам. Радаслаў Сікорскі удакладніў, што ёсць адна ўмова з польскага боку і адна з боку ўкраінскага.

-Як я разумею, нашы пратэстоўцы хочуць, каб як мага хутчэй была ўведзена сістэма маніторынгу пад назвай «СЕНС», які маніторыць так званы кабатаж унутры адзінага еўрапейскага рынку, а ўкраінскі бок абяцаў даць магчымасць нашым кіроўцам хуткае вяртанне пасля выканання працы ва Украіне праз КПП без электроннай чаргі, якую нашы перавозчыкі, здаецца, не любяць. Спадзяюся, што пасля выканання гэтых дзвюх умоў, пратэстоўцы знайшлі б падставы для завяршэння пратэсту.

Акцыя пратэсту польскіх перавозчыкаў на мяжы з Украінай працягваецца ўжо з 6 лістапада. Нагадаем, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі знаходзіўся з афіцыйным візітам у Вільні.

iar/ez