Беларуская Служба

Міністр абароны абгаварыў бяспеку ў рэгіёне з эстонскім калегам і правёў нараду з камандаваннем Войска Польскага

12.01.2024 16:37
Хана Пеўкур таксама запрасіў Уладзіслава Касіняка-Камыша на канферэнцыю па бяспецы Lennart Mary, якая ў траўні адбудзецца ў Таліне.
-,      -
Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш Фота: twitter.com / @MON_GOV_PL

Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш сустрэўся з міністрам абароны Эстоніі Хана Пеўкурам.

«Наша эфектыўнае супрацоўніцтва ў рамках НАТА і падтрымка Украіны зʼяўляюцца гарантыяй бяспекі нашага рэгіёну. Разам мы мацней!» – напісаў у сацыяльных сетках кіраўнік абарончага ведамства Эстоніі, ўдакладніўшы, што падчас сустрэчы ён дамовіўся аб супрацоўніцтве з Польшчай у прадстаўленні Украіне аднаго мільёна снарадаў, будаўніцтве завода па вытворчасці боепрыпасаў у Эстоніі і прадстаўленні агульных поглядаў на ўзроўні ЕЗ.

Хана Пеўкур таксама запрасіў Уладзіслава Касіняка-Камыша на канферэнцыю па бяспецы Lennart Mary, якая ў траўні адбудзецца ў Таліне.

Тым часам, цяперашняя геапалітычная сітуацыя, патэнцыйныя пагрозы бяспецы Польшчы і ўсходняга флангу НАТО, саюзніцкае супрацоўніцтва ў рамках НАТа і ЭЗ – сталі галоўнымі тэмам аператыўнай нарады кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы з камандуючымі Войска Польскага і кіраўнікамі спецслужбаў і частак, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству нацыянальнай абароны Польшчы.

iar/pap/эж